С 14.04. 25 г. па 18.04.25г. у школе прайшоў тыдзень нямецкай мовы. У першы дзень вучні прымалі ўдзел у чэленджы «Мае любімае слова на нямецкай мове». На другі дзень вучні прынялі ўдзел у турніры знаўцаў «Ці ведаеце вы Германію?» , на якім 2 каманды адказвалі на пытанні пра Германію. На трэці дзень усе класы ўдзельнічалі ў конкурсе плакатаў, дзе павінны былі намаляваць плакат па пройдзенай тэме. На чацвёрты дзень вучні паказалі сябе лепшымі перакладчыкамі з нямецкай мовы. У апошні дзень тыдня прайшла квэст- гульня «Я ведаю нямецкую мову». Потым усе вучні паўдзельнічалі у бяспройгрышнай латарэі і атрымалі невялікія падарункі. Лепшыя тры вучаніцы былі ўзнагароджаны дадатковымі падарункамі.