«Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі»
28 красавiка ў школе прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» . Тэма мерапрыемства : «Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі» ( пра развіццё сельскай гаспадаркі). Дзеці пазнаёміліся са зместам двух інфармацыйных блокаў : «Сельская гаспадарка РБ — важнейшая галіна эканомікі краіны», «За моладдзю — будучае сельскай гаспадаркі, будучае краіны», праглядзелі прэзентацыю, відэафрагменты, абмеркавалі пытанні па тэме .