У суботу для навучэнцаў пачатковых класаў прайшло шоу «Зіма і здароўе». Спачатку дзеці абмеркавалі правілы бяспечных паводзін падчас зімовых гульняў. Вучні выразалі сняжынкі, правяралі, чаму нельга есці снег, а затым весела бавілі час на свежым паветры: пачысцілі сцяжынкі, зляпілі снегавіка, пагулялі ў рухомыя гульні.