Першы ўрок «Беларусь і Я — дыялог міру і стварэння» адбыўся ў школе і быў прысвечаны маральным каштоўнасцям і адзінству беларусаў. На кожным уроку вучні зразумелі, што будучыню можна пабудаваць толькі ў мірнай, незалежнай і суверэннай дзяржаве. Агульная задача — працаваць на карысць нашай малой радзімы і ўсёй краіны, памятаць і захоўваць дасягненні нашых продкаў, памнажаць іх, а таксама дасягаць новых вяршыняў у развіцці беларускай дзяржавы і грамадства. Толькі мірнай працай і стварэннем мы захаваем моцную і незалежную Рэспубліку Беларусь.