Урок мужнасці «Афганістан: наша памяць і боль»

   Кожны год беларусы ўспамінаюць дзень вываду савецкіх войск з Афганістана з болем у сэрцы, кожны год з сумам людзі нясуць кветкі да помнікаў воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі пры выкананні воінскага доўгу. Многіх нашых землякоў таксама не абышла Афганская вайна. Тады яшчэ зусім юныя хлопцы, якія толькі што скончылі школу і будавалі планы на будучыню, нават уявіць не маглі, што ім выпадзе служыць у далёкім Афганістане.

Для навучэнцаў5-8 класаў у нашай школе прайшло пазнавальнае мерапрыемства пад назвай «Афганістан: наша памяць і боль». Дзеці яшчэ больш даведаліся пра вайну ў Афганістане, пра яе  прычыны і наступствы, а таксама пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі самой краіны. Расказалі і пра нашых землякоў, якія прымалі ўдзел у гэтай вайне.

Продолжить чтениеУрок мужнасці «Афганістан: наша памяць і боль»

Бацькоўскі сход

13 лютага ў Велікасельскай базавай школе адбыўся бацькоўскі сход, на які быў запрошаны супрацоўнік Пружанскага РАУС Жук А.В. Бацькам напомнілі пра кібербяспеку, адказнасць непаўналетніх за адміністрацыйныя правапарушэнні і крымінальныя злачынствы.

Намеснік дырэктара пазнаёміла бацькоў з  Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «О признании детей находящимися в социально опасном положении и нуждающимися в государственной защите», а таксама з «Правилами родителей», «Правилами учащихся».

Продолжить чтениеБацькоўскі сход

Маленькія героі Вялікай вайны

«Маленькія героі Вялікай вайны”. Пад такой назвай прайшоў піянерскі збор у дружыне імя Валодзі Дубініна ў Велікасельскай базавай школе. Збор прысвечаны Дню юнага героя — антыфашыста.

Нельга забываць дату 8 лютага. Гэта салют у мінулае ўсім вядомым і невядомым героям, гэта звон па трагічна загінуўшых хлопчыках і дзяўчынках, гэта наша памяць … Памяць,  хто да канца выканаў свой абавязак па абароне краіны.

Продолжить чтениеМаленькія героі Вялікай вайны

Ток-шоу «Зімовыя праваслаўныя святы. Гісторыя і традыцыі» сумесна з іерэем царквы іконы Казанскай Божай маці аг. Мурава айцом Уладзімірам

Продолжить чтениеТок-шоу «Зімовыя праваслаўныя святы. Гісторыя і традыцыі» сумесна з іерэем царквы іконы Казанскай Божай маці аг. Мурава айцом Уладзімірам

Экскурсія

29 студзеня вучні нашай школы наведалі вельмі шмат цікавых экскурсійных аб’ектаў падчас падарожжа па Пружанскаму раёну.

Музей Пружанскага лясгаса ў мястэчку Бярозаўка дазволіў дзецям апынуцца ў традыцыйнай беларускайхаце і пазнаёміцца з сельскім побытам. Яшчэ вучні ўбачылі чучалы жывёлптушак і рыбякія сустракаюцца ў Пружанскім раёне.

 

Наведалі таксама Ружанскі палац помнік архітэктуры XVIIXVIII стагоддзяўякі быў пабудаваны ў стылі познага класіцызму з элементамі барока і ракакоВа ўсходнім флігелі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй роду Сапегаў.  У заходнім флігелі знаходзіцца экспазіцыяякая прысвечана гісторыі мястэчка Ружаны — галоўнай рэзідэнцыі роду Сапегаў.

 

Пасля адправіліся ў Навасёлкаўскі СДК, дзе нам паказалі шмат цікавых прадметаў хатняга побыту нашых продкаў, а таксама навучылі,  як патрэбна карыстацца ткацкім станком. Наведалі таксама бібліятэку.

Вучням вельмі спадабалася экскурсія, яны даведаліся шмат новага і цікавага.

Продолжить чтениеЭкскурсія

Экскурсія

22 студзеня навучэнцы нашай школы пабывалі на пазнавальнай і цікавай экскурсій. Былі наведаны некаторыя святыні Пружаншчыны: царква святога Мікалая і святая крыніца ў хутары Вежнае, царква ХIХ стагоддзя ў в. Ялова, званіца г.п. Шарашова. Матушка Марфа расказалі пра гісторыю аб’ектаў у хутары Вежнае, дала парады,як паводзіць сябе ў святым месцы, а таксама як паступіць у сітуацыі, калі патрэбна падтрымка табе ці блізкаму чалавеку. Навучэнцы мелі магчымасць пашырыць светапогляд.

Акрамя таго, дзеці наведалі помнік воінам і землякам, загінуўшым і прапаўшым без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны ў г.п. Шарашова.

Продолжить чтениеЭкскурсія

РАССКАЖИ ДРУЗЬЯМ! НОВОЕ НАПРАВЛЕНИЕ «НАНОИНДУСТРИЯ И НАНОТЕХНОЛОГИИ»

НОВАЯ УЧЕБНАЯ ПРОГРАММА ОБРАЗОВАТЕЛЬНОГО НАПРАВЛЕНИЯ «НАНОИНДУСТРИЯ И НАНОТЕХНОЛОГИИ»

Продолжить чтениеРАССКАЖИ ДРУЗЬЯМ! НОВОЕ НАПРАВЛЕНИЕ «НАНОИНДУСТРИЯ И НАНОТЕХНОЛОГИИ»