Экскурсія
11 лютага вучні 2-9 класа наведалі Лідскі замак. Яны пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі ў часы Гедыміна і Вітаўта. Зацікавілі дзяцей рэчы таго часу: маска палача, касцюм чумавага доктара, крэсла допытаў ведзьм і інш. Уражанні застануцца надоўга.
У СШ № 11 г. Ліды вучні наведалі музей «На скрыжаванні дарог». Вялікую цікавасць выклікалі экспазіцыі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне і вайне ў Афганістане.
Асабліва запамінальнай атрымалася экскурсія на шклозавод «Нёман». Вучні ўбачылі ўсе этапы вырабу крышталю, пазнаёміліся з экспанатамі музею, наведалі сувенірную краму.