План работы

на веснавыя канікулы

ДУА “Велікасельская базавая школа Пружанскага раёна”

у рамках акцыі “Карысныя канікулы”

 

Дата Час правядзення Назва мерапрыемства Клас Адказны Месца правядзення
27.03.2023

Панядзелак

09.30 – 10.00 Забава “Ой, вясна, вясёлая!” выхаванцы Залога І.Ф. Дз.сад
10.00 – 10.45 Конкурс “Што за цуда гэтыя казкі!” 2 – 4 Каравай С.С. Кабінет пачатковых класаў
11.00 – 11.45 Гульнявая праграма “Пешшу ў свет прафесій” 5 – 9 Ляўчук Я.В. Кабінет біялогіі
         
28.03.2023

Аўторак

10.00 – 10.40 Фізкультурны дасуг “На двары вясна, весяліся, дзетвара!” Выхаванцы Кузьміч Л.Л. Дз. сад
10.00 – 10.45 Гульня-падарожжа  “Люблю Беларусь сваю родную” 2 – 4 Кавалевіч Н.В. Кабінет пачатковых класаў
11.00 – 11.45 Конкурсная праграма “Беларуская мова для цікаўных” 5 – 9 Кандрацюк В.І. Кабінет беларускай мовы
         
         
29.03.2023

Серада

16.00 – 16.40 Тэатральная пастанова “Як мышка бяспецы вучылася” выхаванцы Залога І.Ф. Дз. сад
09.00 – 10.00 Пазнавальная гульня “Беларуская народная казка – розуму падказка” 2 – 6 Ляўчук Я.В. Бібліятэка
10.00 – 10.45 Віктарына “Мультзнаўцы” 2 – 4 Лісавец Л.А. Кабінет пачатковых класаў
11.00 – 11.45 Гульня “Я ў краіне піянерыі” 5 – 6 Кандрацюк В.І. Кабінет беларускай мовы
  Прафарыентацыйная экскурсія ў Пружанскі каледж ”Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі” 9 Кузьміч Л.Л.  
13.00 Віртуальная гульня  “Мы будем сказки узнавать, шутить, отгадывать, играть» 4 – 6 Кінальчук С.Я. Велікасельская бібліятэка
15.00 – 15.45 Заняткі гуртка “Настольны тэніс” 5 – 9 Каравай С.С. Майстэрня
17.00 – 18.30 Занятак клубнага фарміравання “Домісолька”   Пацапня Г.А. Велікасельскі СДК
         
30.03.2023

Чацвер

09.40 – 10.20 Забава “У гасцях у вясёлкі” выхаванцы Залога І.Ф. Дз. сад
10.00 – 10.45 Інтэлектуальная гульня “Кола гісторыі” 2 – 4 Кавалевіч Н.В. Кабінет пачатковых класаў
11.00 – 11.45 Гульня-спаборніцтва “Па моры ведаў” 5 – 9 Кузьміч Л.Л. Кабінет геаграфіі
15.30 Гульнявая праграма “Гуляем разам!”   Рогач Н.І.  Велікасельскі СДК
         
         
31.03.2023

Пятніца

15.40 – 16.10 Фізкультурны дасуг “Хай мірнае неба ззяе над намі” выхаванцы Залога І.Ф. Дз. сад
10.00 – 10.45 Конкурс малюнкаў “Крочыць Вясна па зямлі” 2 – 4 Лісавец Л.А. кабінет пачатковых класаў
11.00 – 11.45 Падарожжа “Вакол свету” 5 – 9 Кузьміч Л.Л. Кабінет геаграфіі
13.00 Майстар-клас “Дзень закладкі” 2 – 4 Кінальчук С.Я. Велікасельская бібліятэка
17.00 – 18.30 Занятак клубнага фарміравання “Домісолька”   Пацапня Г.А. Велікасельскі СДК
         
         
01.04.2023

Субота

09.00 – 09.45 Эрудыт-марафон “Пытанні задае прырода” 5 – 8 Ляўчук Я.В. Бібліятэка
09.00 – 09.45 Заняткі гуртка “Настольны тэніс” 5 – 9 Каравай С.С. майстэрня
10.00 – 10.45 Падарожжа “У палёт адпраўляем смехалёт” 2 – 4 Каравай С.С. Кабінет пач. класаў
11.00 – 11.45 Гульнявы занятак “Хто акуратны, той людзям прыемны” 5 – 9 Ляўчук Я.В. Кабінет біялогіі
20.30 – 22.30 Дзіцячая дыскатэка   Пацапня Г.А. Велікасельскі СДК
па асобным плане   Наведванне мерапрыемстваў і гурткоў у Велікасельскім СДК і Велікасельскай сельскай бібліятэцы па ўласным жаданні    
па асобным плане   Наведванне мерапрыемстваў ЦТДМ па ўласным жаданні    
    Наведванне ДЮСШ № 1 і №2 па ўласным жаданні, (дзіці СНС па даведцы)    

 

Продолжить чтение

Урок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні”

22 сакавіка ў нашай школе прайшоў урок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні”. Музыкальнае суправаджэнне, афармленне кабінета, слайды прэзентацыі – усё садзейнічала эмацыянальнаму ўспрыняццю тэмы. Вучні слухалі аб трагедыі Хатыні, спаленай фашыстамі 22 сакавіка 1943 года.

Настаўнік і чытальнікі ў вершах і прозе змаглі перадаць трагедыю беларускай вёскі. Дакументальнае слайдавае суправаджэнне дапамагло гледачам успрымаць тыя жудасныя карціны. Пасля мерапрыемства вучні, настаўнікі і работнікі нашай школы наведалі мітынг, прысвечаны 80-годдзю з дня трагічных падзей у Хатыні ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеУрок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні”

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Сёння, 15 сакавіка, у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны закон дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага свята вызначана ўказам Прэзідэнта Беларусі  ў 1998 годзе.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у школе прайшло мерапрыемства суместа з СДК, прысвечанае гэтаму знамянальнаму святу. Вучні абагульнілі веды пра Канстытуцыю як галоўны закон дзяржавы. Акрамя таго, вучню 8 класа было ўручана падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што карыстацца сваімі правамі трэба так, каб не парушаць правы і свабоды іншых  людзей.

 

 

Продолжить чтениеДзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Адзіная інфармацыйная гадзіна «Пагроза інтэрнэту — як абараніцца ад маніпуляцый»

10 сакавіка ў нашай школе прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 8,9 класаў «Пагроза інтэрнэту — як абараніцца ад маніпуляцый». Глабальная сетка стала неад’емнай часткай нашага жыцця, але па-ранейшаму ў ёй шмат пагроз для нас. Чым карысны інтэрнэт? Якая небяспека падпільноўвае нас у інтэрнэце? Навошта распаўсюджваць фэйкі, выкіды, сенсацыі? Маніпуліраванне ў сацыяльных сетках. Парады па бяспечнай працы ў інтэрнэце — гэтыя пытанні і тэмы сталі галоўнымі на інфармацыйная гадзіне. Рэальная адказнасць за віртуальныя злачынствы і парушэнні права.

Продолжить чтениеАдзіная інфармацыйная гадзіна «Пагроза інтэрнэту — як абараніцца ад маніпуляцый»

Гутарка па электрабяспецы

10 сакавіка адбылася сустрэча навучэнцаў з інспектарам энерганагляду. Інспектар правёў гутарку аб недапушчэнні знаходжання дзяцей у непасрэднай блізкасці ад электраўстановак, напомніў вучням аб смяротнай небяспецы паражэння электрычным токам пры няправільным карыстанні электрапрыборамі

Продолжить чтениеГутарка па электрабяспецы

Конкурсная программа «Весеннее ассорти»

8 Сакавіка — самае прыгожае свята вясны! Напярэдадні гэтага дня ў нашай школе прайшла конкурсна-забаўляльная праграма. Хлопчыкі віншавалі мам, бабуль, аднакласніц песнямі і  шчырымі, добрымі словамі.

Свае таленты выявілі дзяўчынкі, якія ўдзельнічалі ў конкурсах. Журы ацэньвала нашых дзяўчынак у кемлівасці, знаходлівасці, гаспадарлівасці, хуткасці.   Мерапрыемства пакінула на памяць пра сябе добры, сонечны і  святочны настрой.

 

Продолжить чтениеКонкурсная программа «Весеннее ассорти»