Навучэнцы 5 — 9 класаў наведалі Брэсцкі тэхнапарк. Яны на самай справе дакрануліся да высокіх тэхналогій: паглядзелі работу 3Д-прынтара, які друкуе формы для адліву вырабаў; станок лазернай рэзкі металаў і прэс металічных канструкцый.
Другім аб’ектам экскурсіі была Брэсцкая асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада. Тут навучэнцы пазнаёміліся з працоўнымі буднямі дэсантнікаў. Вучням нават пашчасціла памераць парашут, патрымаць у руках спартыўны аўтамат, пабываць у дзоце, наведаць пакой адпачынку салдат.