Экскурсія пачалася з прагляду відэа пра бяспечныя паводзіны ў лесе. Дзецям растлумачылі, што трэба рабіць, калі заблудзішся у лесе. Потым школьнікі займаліся на трэнажорах: адказвалі на пытанні тэстаў, тушылі пажары, ратавалі людзей, якія праваліліся пад лёд, выклікалі службу выратавання, эвакуіраваліся з задымленага памяшкання. Дзецям таксама паказалі сучасныя машыны МНС.
Па дарозе дадому вучні заехалі да Камянецкай вежы, дзе зрабили фотаздымак на памяць.
.