30 лістапада вучні 5-9 класа нашай школы наведалі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны, а таксама музей “Пружанскі палацык”. У ЦТДМ для школьнікаў была праведзена экскурсія ў жывы вугалок. Дзеці даведаліся пра харчаванне хамячкоў, чарапах, шыншылы, марскіх свінак. Многа цікавага вучні пачулі пра звычкі жывёл, атрымалі карысныя парады пра тое, як трэба даглядаць хатніх сяброў. Яшчэ дзеці звянулі ўвагу на выставы творчых работ ЦТДМ.
У Пружанскім палацыку была наведана выстава, якая адлюстроўвае факты генацыду беларускага народу падчас Вялікай Айчыннай вайны. Аграмя таго, была праведзена аглядавая экскурсія па музею, дзе вучні больш даведаліся пра гісторыю музея, паглядзелі на народны посуд, дэкаратыўныя плеценыя вырабы з саломы, прадметы ткацтва.