1 красавіка навучэнцы 1-4 класаў здзейснілі экскурсію ў Брэст. Там яны наведалі Брэсцкі тэатр лялек, дзе паглядзелі спектакль “Папялушка”, Краязнаўчы музей, у якім даведаліся пра асаблівасці ледніковага перыяду на тэрыторыі Беларусі; пабывалі ў музеі чыгуначнага транспарту, дзе адчулі сябе сапраўднымі машыністамі; наведалі батанічную экспазіцыю пры БрДПУ імя Пушкіна, дзе вучні не только пабачылі цікавыя расліны, але і набылі некаторыя кветкі дамоў.
Нягледзячы на зімовае надвор’е вясною, дзеці атрымалі толькі станоўчыя эмоцыі і выдатны настрой!