Паход па родных мясцінах
31 мая вучні адправіліся ў паход па родных мясцінах. У весцы Бакуны дзеці наведалі помнік. А далей яны весела праводзілі час на свежым паветры: гулялі ў спартыўныя і рухомыя гульні, фатаграфаваліся.
Квэст-гульня «Піянерская краіна»
20 мая ў Шарашоўскай СШ прайшла квэст-гульня «Піянерская краіна», у якой удзельнічалі 4 каманды. Ад нашай школы — піянеры 5-6 класаў (піянерскія атрады «Камета» і «Усмешка»). Дзеці адказвалі на пытанні па гісторыі піянерскага руху, танцавалі, гулялі ў рухомыя гульні. Каманда нашай школы заняла 2 месца. Ва ўсіх вучняў падчас гульні быў вясёлы і бадзёры настрой.
«Па матэрыялам расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён»
Аднымі з галоўных у нашым мінулым з’яўляюцца падзеі Другой сусветнай вайны. Памятаць пра іх неабходна, гэта найважнейшая частка нашай гісторыі. 20 мая вучні 5-6 класаў наведалі фотадакументальную выставу «Па матэрыялам расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён» Шарашоўскай СШ.На ёй прадстаўлены фатаграфіі з месцаў аглядаў, копіі архіўных дакументаў, артыкулы з друкаваных выданняў і навуковай літаратуры.
19 мая — Дзень піянерскай дружбы
Да Дня піянерскай дружбы ў нашай школе прайшоў збор, прысвечаны прыёму вучняў 4-га класа ў рады БРПА. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічаў піянерскі атрад 5 класа «Камета» і 6 класа «Усмешка», а таксама акцябраты і настаўнікі школы.
Митинг, посвященный Дню Победы
9 мая состоялся митинг в честь Дня Победы. Учащиеся, педагоги и жители агрогородка Великое Село почтили память погибших в Великой Отечественной войне.
Экскурсія
6 красавіка вучні нашай школы наведалі гісторыка-краязнаўчы музей і галерэю мастацтваў у горадзе Бяроза. Для дзяцей правялі аглядавую экскурсію, падчас якой яны ўзнавілі свае веды па гісторыі Беларусі ад першабытнага ладу да сярэдзіны ХХст. Асаблівую ўвагу экскурсавод звярнула на падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці ўбачылі выставу прац мастакоў, прадметаў побыту, мадэляў машын. Вучні зацікавіліся скарбам манет перыяду ВКЛ і іншымі прадметамі музейнай калекцыі.
«Вместе весело играть…»
Мероприятие «Вместе весело играть…» прошло 17.04.2023 с участием родителей, учеников и учителей. Две команды соревновались в красноречии, умении петь, изображать пантомимы. В ходе борьбы команды оказались почти в равных условиях. С небольшим отрывом победила команда Давидюка Андрея.
Все участники хорошо отдохнули и получили призы.