24 снежня ў нашай школе прайшла лінейка, прысвечаная вынікам 2 чвэрці. Падведзены вынікі ў творчых конкурсах, зборы макулатуры. Граматы і дыпломы атрымалі пераможцы і самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсаў. У завяршэнні лінейкі вучням нагадалі правілы бяспечных паводзін у перыяд зімовых канікул. Спадзяемся, што наступная чвэрць будзе не менш паспяховай і прадуктыўнай!