Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» у Беларусі ўстаноўлены Дзень сям’і – 15 мая.
Сям’я для беларусаў заўсёды займала самае важнае месца ў шэрагу агульначалавечых каштоўнасцяў. Бо сям’я-натуральная і неад’емная частка нашага жыцця. Кожнаму чалавеку важна мець сям’ю, свой дом. Сям’я-гэта крэпасць, апора і падтрымка, абарона. Моцная сям’я дорыць цяпло, ўтульнасць, спакой.
У гэты дзень у нашай прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню сям’і, а таксама конкурс малюнкаў «Мая сям’я — мая крэпасць».