Да 85-годдзя Пружанскага раёна 15 студзеня ў нашай школе прайшло агульнашкольнае мерапрыемства. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра сваю малую радзіму, яе знакамітых людзей. Навучэнцы ўспомнілі гістарычныя і культурныя помнікі Пружанскага раёна.
На выхаваўчае мерапрыемства была запрошана старшыня Велікасельскага сельсавета Навіцкая Т.М., якая адказала на ўсе хвалюючыя пытанні школьнікаў. Таццяна Мікалаеўна таксама расказала пра колькасць насельніцтва вёсак, праблемы, з якімі звяртаюцца да яе грамадзяне.