3 студзеня прайшла спартландыя «Юны чэмпіён». Непадробныя эмоцыі, спартыўны азарт і волю да перамогі праявілі зборныя каманды пятых-сёмых класаў ДУА «Велікасельская базавая школа» і ДУА «Мураўская сярэдняя школа».
Па выніках спаборніцтва перамогло сяброўства. Ва ўзнагароду каманды атрымалі салодкія прызы. Да таго ж, усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.