Цікавае і вясёлае мерапрыемства прайшло дя вучняў 2 — 8 класаў каля навагодняй ёлкі. Для таго, каб выратаваць Дзеда Мароза, дзеці павінны былі прайсці ўсе навагоднія станцыі, якія былі адзначаны на карце, і выканаць заданні, якія падрыхтавала для іх Баба Яга. Дзеці танцавалі, складалі навагодняе віншаванне, удзельнічалі ў навагодніх конкурсах, вадзілі карагоды.