Спартыўныя эстафеты
Да Дня абаронцаў Айчыны былі праведзены эстафеты паміж хлопчыкамі 5-6 класаў і 7-8 класаў. Хлопчыкі паказалі свае фізічныя якасці: спрытнасць, хуткасць, лоўкасць, а таксама знаходлівасць.
Да Дня абаронцаў Айчыны былі праведзены эстафеты паміж хлопчыкамі 5-6 класаў і 7-8 класаў. Хлопчыкі паказалі свае фізічныя якасці: спрытнасць, хуткасць, лоўкасць, а таксама знаходлівасць.
19 лютага ў нашай установе адукацыі прайшла прафілактычная гутарка з інспектарам ІСН Клімашэвічам В.М. Віктар Мікалаевіч растлумачыў патрабаванні крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства, падняў тэму згубнага ўплыву курэння, алкагольных, слабаалкагольных напояў і наркатычных рэчываў на арганізм чалавека. У ходзе гутаркі была нагадана адказнасць за незаконны абарот наркатычных рэчываў і аналагаў. Былі абмеркаваны пытанні аб бяспечнасці дзяцей у інтэрнэце.
Кожны год беларусы ўспамінаюць дзень вываду савецкіх войск з Афганістана з болем у сэрцы, кожны год з сумам людзі нясуць кветкі да помнікаў воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі пры выкананні воінскага доўгу. Многіх нашых землякоў таксама не абышла Афганская вайна. Тады яшчэ зусім юныя хлопцы, якія толькі што скончылі школу і будавалі планы на будучыню, нават уявіць не маглі, што ім выпадзе служыць у далёкім Афганістане.
Для навучэнцаў5-8 класаў у нашай школе прайшло пазнавальнае мерапрыемства пад назвай «Афганістан: наша памяць і боль». Дзеці яшчэ больш даведаліся пра вайну ў Афганістане, пра яе прычыны і наступствы, а таксама пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі самой краіны. Расказалі і пра нашых землякоў, якія прымалі ўдзел у гэтай вайне.
Условия проведения ІV областного фестиваля-конкурса «В едином ритме» Скачать
13 лютага ў Велікасельскай базавай школе адбыўся бацькоўскі сход, на які быў запрошаны супрацоўнік Пружанскага РАУС Жук А.В. Бацькам напомнілі пра кібербяспеку, адказнасць непаўналетніх за адміністрацыйныя правапарушэнні і крымінальныя злачынствы.
Намеснік дырэктара пазнаёміла бацькоў з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «О признании детей находящимися в социально опасном положении и нуждающимися в государственной защите», а таксама з «Правилами родителей», «Правилами учащихся».
«Маленькія героі Вялікай вайны”. Пад такой назвай прайшоў піянерскі збор у дружыне імя Валодзі Дубініна ў Велікасельскай базавай школе. Збор прысвечаны Дню юнага героя — антыфашыста.
Нельга забываць дату 8 лютага. Гэта салют у мінулае ўсім вядомым і невядомым героям, гэта звон па трагічна загінуўшых хлопчыках і дзяўчынках, гэта наша памяць … Памяць, хто да канца выканаў свой абавязак па абароне краіны.
29 студзеня вучні нашай школы наведалі вельмі шмат цікавых экскурсійных аб’ектаў падчас падарожжа па Пружанскаму раёну.
Музей Пружанскага лясгаса ў мястэчку Бярозаўка дазволіў дзецям апынуцца ў традыцыйнай беларускайхаце і пазнаёміцца з сельскім побытам. Я чучалы , ,
– – , . , —
Пасля адправіліся ў Навасёлкаўскі СДК, дзе нам паказалі шмат цікавых прадметаў хатняга побыту нашых продкаў, а таксама навучылі, як патрэбна карыстацца ткацкім станком. Наведалі таксама бібліятэку.
Вучням вельмі спадабалася экскурсія, яны даведаліся шмат новага і цікавага.