Адзіны ўрок да Дня Перамогі

Для пачаткоўцаў прайшоў адзіны ўрок да Дня Перамогі. Дзеці пашырылі веды аб Вялікай Айчыннай вайне, абаронцах нашай Радзімы. Навучыліся складваць трохвугольнікам лісты, так як рабілі гэта салдаты. Паслухалі ваенныя песні, а Кацюшу праспявалі самі. Напрыканцы ўроку даведаліся чаму птушкай міру стаў голуб, напісалі на ёй словы міру  і адправілі ў неба.

Няхай над нашай зямлёй яно заўсёды будзе мірным.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок да Дня Перамогі

Экскурсія ў Пружанскі палацык

 24  красавіка навучэнцы школы наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык» з наведваннем выставы «Генацыд беларускага народа». Для дзяцей была арганізавана экскурсія, падчас якой яны даведаліся яшчэ больш новага і цікавага  пра гісторыю сядзібы Швыкоўскіх. Асаблівае захапленне ў вучняў выклікала выстава «Амто (здравствуй), Корякия!», прысвечаная культуры, быту, мастацтву маленькага народа, што пражывае на даволі вялікай тэрыторыі Камчацкага краю.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Пружанскі палацык

Экскурсія

Для вучняў 3-9 класа 10 красавіка была арганізавана экскурсія. Дзеці пабывалі ў  Ружанскай мэблевай фабрыке, а таксама Ружанскай  школе. У навучальнай установе яны пазнаёміліся з  выставай па генацыду беларускага народа, этнаграфічным кутком. У вёсцы Байкі вучні наведалі помнік «Няспаленая памяць».

 

Продолжить чтениеЭкскурсія