Святкаванне Масленіцы

   Масленіца — самае вясёлае і сытнае народнае свята, якое доўжыцца цэлы тыдзень. Вось і навучэнцы нашай школы пагрузіліся ў атмасферу весялосці, радасных забаў .

  24 лютага для вучняў 3-6 класаў у Велікасельскім СДК прайшло святкаванне Масленіцы. У час цікавага і пазнавальнага мерапрыемства вучні яшчэ раз сустрэліся з векавымі традыцыямі свайго народа і прынялі ўдзел у гульнях.

  Мерапрыемства спрыяла далучэнню школьнікаў да багацця нацыянальнага фальклору, развіццю творчых здольнасцей, фарміраванню эстэтычнага густу.

Продолжить чтениеСвяткаванне Масленіцы

Конкурсная праграма «Вясёлыя, разумныя,хуткія, знаходлівыя!»

Дзень абаронцаў Айчыны выхоўвае ў дзяцей пачыццё патрыятызму, павагу да воінаў. Гэта свята сапраўдных мужчын і свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны.

23 лютага ў школе прайшла святочная конкурсная праграма, якая была напоўнена разнастайнымі заданнямі, конкурсамі, гульнямі. Навучэнцы з задавальненнем удзельнічалі ў спартыўных і інтэлектуальных конкурсах, а журы адзначыла самых хуткіх, разумных  і знаходлівых.

Мерапрыемства прайшло весела і дружна.

 

Продолжить чтениеКонкурсная праграма «Вясёлыя, разумныя,хуткія, знаходлівыя!»

Республиканская акция МЧС «День безопасности. Внимание всем!»

С 27 февраля по 24 марта пройдёт республиканская акция «День безопасности. Внимание всем!», она приурочена к Международному дню гражданской обороны, проводится с целью предупреждения пожаров и гибели людей от них, а также обучения населения действиям по сигналу «Внимание всем!».

Первый ее этап пройдет в учреждениях образования с обязательной общешкольной эвакуацией.

Второй этап в студенческих общежитиях, кинотеатре и на спортивных объектах. С жильцами общежитий проведут интерактивные профилактические беседы о безопасности в общежитиях, причинах пожаров в них, а также действиях по сигналу «Внимание всем!» с демонстрацией видеофильмов и раздачей красочных буклетов.

Продолжить чтениеРеспубликанская акция МЧС «День безопасности. Внимание всем!»

Экскурсія

22 лютага вучні 3-9 класа наведалі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава. Эксурсавод паведаміла дзецям   біяграфію палкаводца, які не прайграў ніводнай бітвы, а таксама расказала пра ролю А.В. Суворава ў гісторыі Беларусі і Кобрыншчыны. Вучні звярнулі ўвагу на сапраўдныя рэчы, дакументы, фрагменты інтэр’ераў дамскай гасціннай і кабінета Суворава. Экспанаты розных эпох дазволілі дакрануцца да падзей, якія ўжо даўно ўвайшлі ў гісторыю.

Пасля музея вучні наведалі страусіную ферму. Для дзяцей была праведзена вельмі цікавая і пазнаваўчая экскурсія, падчас якой можна было прасачыць увесь жыццёвы цыкл гэтых экзатычных для нашага клімату птушак. Дзеці пабачылі і кармілі не толькі страусаў. На тэрыторыі фермы жывуць таксама дзікабразы, вослікі, плямістае аленяня, лісяня, сабакі пароды тыбецкі мастыф і шмат іншых жывёл. Падчас экскурсіі дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.

Продолжить чтениеЭкскурсія

Дзень роднай мовы

   Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень  вучні 5-6 класа ўдзельнічалі ў гульнявой праграме «З родным словам круглы год». Дзеці адказвалі на пытанні зялёнай віктарыны, успаміналі значэнні фразеалагізмаў, збіралі прыказкі, перакладалі на беларускую мову выказванні вядомых беларускіх пісьменнікаў. Вучням асабліва спадабаўся конкурс «Уключаем фантазію»: патрэбна было назваць  прадметы на літару М, якія могуць змясціцца ў 3-літровы слоік.

Продолжить чтениеДзень роднай мовы

Выхаваўчае мерапрыемства «Жывая памяць»

   15 лютага ў нашай школе для вучняў 3-9-х класаў прайшло мерапрыемства «Жывая памяць». Дзецям паведамілі аб падзеях і ўдзельніках той жудаснай вайны, што забрала жыцці многіх беларусаў. Гісторыя памятнай даты звязана з вывадам у 1989 годзе савецкіх войскаў з Афганістана. Кровапралітная вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.

   Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятызму і павагі да гістарычнага мінулага савецкага народа.

Продолжить чтениеВыхаваўчае мерапрыемства «Жывая памяць»

Экскурсія

11 лютага вучні 2-9 класа наведалі Лідскі замак. Яны пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі ў часы Гедыміна і Вітаўта. Зацікавілі дзяцей рэчы таго часу: маска палача, касцюм чумавага доктара, крэсла допытаў ведзьм і інш. Уражанні застануцца надоўга.

У СШ № 11 г. Ліды вучні наведалі музей «На скрыжаванні дарог». Вялікую цікавасць выклікалі экспазіцыі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне і вайне ў Афганістане.

Асабліва запамінальнай атрымалася экскурсія на шклозавод «Нёман». Вучні ўбачылі ўсе этапы вырабу крышталю, пазнаёміліся з экспанатамі музею, наведалі сувенірную краму.

 

Продолжить чтениеЭкскурсія

Гутарка з інспектарам ІСН

Інспектар ІСН Кавалёў В.М. правёў гутарку з вучнямі 5-6 класаў аб выкананні правіл дарожнага руху, а таксама аб бяспецы ў сетцы Інтэрнэт.

Продолжить чтениеГутарка з інспектарам ІСН

Інфармацыйная гадзіна «Гімн роднай мове»

10.02.2023 з навучэнцами 6 класа сумесна з СДК была праведзена інфармацыйная гадзіна  «Гімн роднай мове». Дзеці адгадвалі загадкі, збіралі рассыпаныя прыказкі, працавалі перакладчыкамі, адказвалі на пытанні-жарты. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікалі конкурсы «Перавернутыя словы», «Закончы сказ», «Хто больш?», «Зашыфравальшчык».

 

Продолжить чтениеІнфармацыйная гадзіна «Гімн роднай мове»