25 февраля 2024 года — ЕДИНЫЙ ДЕНЬ ГОЛОСОВАНИЯ

Ала – сястра Хатыні
Каб захаваць памяць аб падзеях ваеннага ліхалецця, данесці да маладога пакалення праўдзівую інфармацыю аб сутнасці нацызму і фашызму, аб тых жудасных злачынствах, якія былі здзейснены акупантамі і іх памагатымі на тэрыторыі Беларусі для вучняў 5-9 класа 12 студзеня прайшоў адзіны ўрок “Ала – сястра Хатыні”, прысвечаны 80-годдзю трагедыі беларускай вёскі.
Школьнікам расказалі аб трагічным лёсе вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, колькі гора, болю, пакут прынеслі фашысты на нашу зямлю, знішчаючы цэлыя населеныя пункты.
Ала — сястра Хатыні
Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні» прайшоў для вучняў 1-4 класаў. Дзеці пашырылі веды аб генацыдзе беларускага народа на прыкладзе гісторыі вёскі Ала. Вучыліся адрозніваць паняцці мі і вайна. Намалявалі сімвал смутку і напісалі свае ўражанні аб гісторыі Беларусі. Першакласнікі яшчэ не ведаюць ўсіх літар, таму яны намалявалі слёзы.
Акция «Чудеса на Рождество»
Благотворительная акция «Чудеса на Рождество» прошла в нашей школе. Ее инициаторы — Белорусская республиканская пионерской организации и БРСМ. Цель акции: посредством социально значимой творческой деятельности содействовать воспитанию у подрастающего поколения чувства милосердия, доброты, сострадания, популяризации тимуровского и волонтерского движения.
В рамках акции учащиеся и работники школы не остались безучастными и организовали сбор подарков для деток, которые больше всего в этом нуждаются: канцелярских товаров, книг и др. с последующей передачей в СПЦ Пружанского района.
Навагодні ранішнік
26 снежня для дзяцей 1-4 класаў прайшоў ранішнік «Навагоднія прыгоды». Дзеці вельмі весела праводзілі час: танцавалі, спявалі песні, вадзілі карагоды, расказвалі Дзеду Марозу вершы. Пасля вучні атрымалі прыемныя падарункі.
Конкурсна-забаўляльная праграма «Навагодняе кафэ»
Для вучняў 5-9 класаў 26 снежня было арганізавана навагодняе кафэ каля святочнай ёлкі, падчас якога дзеці паказвалі сцэнкі, спявалі песні, гулялі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай. Вучні танцавалі, адказвалі на пытанні навагодняй віктарыны. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, за што і атрымалі падарункі.