План работы на веснавыя канікулы ДУА “Велікасельская базавая школа Пружанскага раёна” у рамках акцыі “Карысныя канікулы”  

 

Дата Час правядзення Назва мерапрыемства Клас Адказны Месца правядзення
25.03.2024

Панядзелак

09.20 – 10.00 Фізкультурны дасуг “Казка ў госці нас заве” выхаванцы Шаўчэнка Н.М. Дз.сад
11.00 – 11.45 Разважанне на тэму“Дабро і зло. Міласэрнасць і гуманнасць” 5 – 9 Мардань Г.М. Кабінет рускай мовы
12.00 – 12.45 Занятак “З гісторыі БРПА” 5 Кандрацюк В.І. Кабінет беларускай мовы
10.00 – 10.45 Падрыхтоўка да раённай алімпіяды 5,6 Амелянчук Н.В. Кабінет нямецкай мовы
12.00 – 12.45 Адкрыты дыялог “ГА БРСМ – надзея краіны” 9 Мардань Г.М. Кабінет інфарматыкі
26.03.2024

Аўторак

10.00 – 10.30 Забава “Мой вясёлы звонкі мяч” Выхаванцы Амелянчук Н.В. Дз. сад
11.00 – 11.45 Квіз-гульня “Мая Беларусь” 5 – 9 Кандрацюк В.І. Кабінет беларускай мовы
27.03.2024

Серада

16.00 – 17.00 Прагулка для дзяцей “У госці да дрэў” выхаванцы Залога І.Ф. Дз. Сад
11.00 – 11.45 Прафарыентацыйны занятак “Ключ да свету прафесій” 5 – 6 Кандрацюк В.І. Кабінет беларускай мовы
12.00 – 12.45 Кансультацыя для вучняў “Напісанне дыктанта” 5 Кандрацюк В.І. Кабінет беларускай мовы
28.03.2024

Чацвер

09.30 – 10.00 Фізкультурная забава “На вуліцы вясна – весяліся, дзетвара” выхаванцы Мардань Г.М. Дз. сад
11.00 – 11.45 Вусны часопіс “Вызваленне Беларусі” 5 – 9 Кузьміч Л.Л. Кабінет геаграфіі
12.00 – 12.45 Кансультацыя для вучняў па падрыхтоўцы да экзамена 9 Бялеста В.У. Кабінет матэматыкі
29.03.2024

Пятніца

09.15 – 10.00 Дзень здароўя “Вясеннія старты” выхаванцы Шаўчэнка Н.М. Дз. сад
11.00 – 11.45 Экскурсія “У аб’ектыве родная зямля” 5 – 9 Мардань Г.М. Кабінет геаграфіі
12.00 – 12.45 Завочная экскурсія ў Нацыянальны мастацкі музей 5 – 9 Мардань
30.03.2024

Субота

09.00 – 09.45 Літаратурная віктарына “Дзецям аб дзецях” да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі 4 –7 Ляўчук Я.В. Бібліятэка
10.00 – 10.45 Інтэлект-шоу “Вывучай і беражы прыроду роднага краю” 2 – 4 Каравай С.С. Кабінет пач. класаў
11.00 – 11.45 Гульня-віктарына “Усё на свеце цікава” 5 – 9 Ляўчук Я.В. Кабінет біялогіі
11.00 – 11.45 Заняткі гуртка “Час танцаваць” 1 – 6 Мардань Г.М. Кабінет рускай мовы
Работа аздараўленчага лагера “Вясёлка” па асобным плане
Наведванне мерапрыемстваў ЦТДМ па ўласным жаданні
Наведванне ДЮСШ № 1 і №2 па ўласным жаданні, (дзіці СНС, апекунскія па даведцы)
Наведванне мерапрыемстваў Па асобным плане
Продолжить чтениеПлан работы на веснавыя канікулы ДУА “Велікасельская базавая школа Пружанскага раёна” у рамках акцыі “Карысныя канікулы”  

15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Сумесна з Велікасельскім СДК сёння ў нашай школе прайшло выхаваўчае мерапрыемства, прывечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Дзеці больш падрабязна пазнаёміліся з раздзеламі Канстытуцыі, адказвалі на пытанні прававой віктарыны, успомнілі, чым адрозніваюцца правы ад абавязкаў.

Продолжить чтение15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

8 Сакавіка

Напярэдадні свята 8 Сакавіка ў нашай школе прайшло святочнае мерапрыемства. Спачатку дзеці павіншавалі дзяўчынак, матуль і настаўніц са святам вершамі, песнямі, вясёлымі сцэнкамі  і нават танцамі.

Другая палова мерапрыемства “А ну, дзяўчынкі” была конкурснай. Дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі розныя заданні на хуткасць, кемлівасць, гаспадарлівасць. Усе ўдзельніцы мерапрымства атрымалі прыемныя прызы.

Продолжить чтение8 Сакавіка

Экскурсія ў аг. Клепачы

6 сакавіка вучні 1-4 класаў пабывалі ў  аг. Клепачы. Пачалася экскурсія з наведвання выставы па генацыду белаускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая знаходзілася ў Кляпацкай СШ. Далей дзяцей чакала экскурсія ў бібліятэку. Пасля дзеці наведалі  Кляпацкі ДК.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў аг. Клепачы

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 26 лютага па 1 сакавіка ў нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

26 лютага для вучняў 4 класа прайшла інтэлектуальная гульня “Моваведы”. Дзеці працавалі перакладчыкамі, успаміналі лексічныя значэнні слоў, тлумачылі фразеалагізмы, адгадвалі загадкі-жарты, а таксама апісвалі беларускую мову азначэннямі.

А вось у вучняў 5-9 класаў прайшла інтэрактыўная гульня “Святы і абрады беларусаў”. Дзеці яшчэ больш даведаліся пра традыцыі святкавання Дзядоў, Купалля, Каляд і  Вялікадня ў народзе. Падчас гульні вучні разгадвалі рэбусы, збіралі прыкметы, называлі святочныя стравы.

 

27 лютага ў навучэнцаў прайшла гульня-падарожжа “Родная мова — цудоўная мова”.  Дзеці ўспаміналі аўтараў і назву твора па воблаку слоў, складвалі сказы са словамі, адказвалі на пытанні цікавага тэста па лексічным значэнні рэдкіх слоў, разгадвалі крыжаванку.

28 лютага ў нашай школе прайшла акцыя “Далучы сваю далонь” (Пажаданні роднай мове),  у выніку якой быў створаны калектыўны калаж, а на наступны дзень прайшла акцыя “Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку”,у якой дзеці ўдзельнічалі з асаблівай цікавасцю. Завяршыўся тыдзень “Турнірам цікаўных і дапытлівых”.

Мерапрыемствы тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.

Продолжить чтениеТыдзень беларускай мовы і літаратуры

ВІНШУЕМ!

Віншуем Чэчка Максіма і Чэчка Дзяніса, якія былі ўзнагароджаны дыпломамі II cтупені за ўдзел у раённым этапе абласной выставы дзіцячай творчасці «Усе дзеці таленавітыя».

Жадаем новых перамог!

Продолжить чтениеВІНШУЕМ!

День защитников Отечества

Ежегодно 23 февраля в нашей стране отмечается День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь.

В настоящее время День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь символизирует патриотизм, верность воинскому долгу, готовность к самопожертвованию во имя свободы и независимости Родины.

К праздничной дате в нашей школе прошло общешкольное мероприятие. Девочки нашей школы поздравили мальчиков с праздником стихами. А в ходе конкурсной программы команды «Танк» и «Экипаж» соревновались в смекалке, находчивости, ловкости, быстроте и сообразительности. Все участники конкурсной программы получили медали и сладкие призы.

 

Продолжить чтениеДень защитников Отечества

Экскурсія ў Велікасельскі СДК, бібліятэку

22 лютага вучні 7-9 класаў наведалі выбарчы ўчастак для галасавання, а таксама выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Майстры Велікасельскага краю» ў Велікасельскім СДК.

Пасля вучні завіталі ў Велікасельскую сельскую бібліятэку, дзе наведалі выставу «Рэха афганскіх гор».

 

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Велікасельскі СДК, бібліятэку

Экскурсія ў СШ 1 г. Пружаны

17 лютага вучні нашай школы  наведалі выставу па генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама выставу да вываду войск з Афганістана. Пасля навучэнцы пабывалі ў школьным музеі баявой славы, дзе для іх правялі цікавую і пазнаваўчую экскурсію.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў СШ 1 г. Пружаны