15 лютага ў нашай школе для вучняў 3-9-х класаў прайшло мерапрыемства «Жывая памяць». Дзецям паведамілі аб падзеях і ўдзельніках той жудаснай вайны, што забрала жыцці многіх беларусаў. Гісторыя памятнай даты звязана з вывадам у 1989 годзе савецкіх войскаў з Афганістана. Кровапралітная вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.
Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятызму і павагі да гістарычнага мінулага савецкага народа.