1 лістапада навучэнцы здзейснілі віртуальнае падарожжа па Брэстчыне. 1 прыпынак — вёска Вялікае Сяло, дзе дзеці з захапленнем расказалі пра свае родныя мясціны, пазнаёміліся з легендамі аб узнікненні вёскі. 2 прыпынак — горад Пружаны. Тут дзеці завочна пагулялі па вуліцах горада. 3 прыпынак — Белавежская пушча. 4 прыпынак- горад Брэст. Навучэнцы зрабілі віртуальны агляд горада, асабліва спыніліся на мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».
На мерапрыемстве дзеці набылі не толькі веды аб Брэстчыне, але і добры настрой!