2 лістапада ў гонар 140-годдзя з Дня нараджэння Якуба Коласа ў школе адбылося віртуальнае падарожжа на малую Радзіму беларускага класіка. Дзеці шукалі на карце родныя мясціны пісьменніка, слухалі і чыталі ўрыўкі з твораў. З дапамогай прэзентацыі можна было ўявіць, як выглядаюць зараз хаты, дзе жыў народны пісьменнік, музеі. Дзеці больш даведаліся пра біяграфію і творчую спадчыну беларускага паэта.