31 мая прайшла агульнашкольная ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2023-2024 навучальнага года. З віншавальнымі словамі ў адрас навучэнцаў і бацькоў выступіла дырэктар школы Слабада А.В. Дырэктар ААТ “Велікасельскае Агра” В.Л.Севасцьянчык павіншаваў з заканчэннем навучальнага года, пажадаў насычаных і цікавых канікул. Па выніках навучальнага года былі адзначаны лепшыя вучні, якія дасягнулі найбольшых поспехаў у вучобе, пераможцы і ўдзельнікі конкурсаў.