Тыдзень матэматыкі

Как изучать математику | Фоксфорд.Медиа

З 22 сакавіка па 26 сакавіка ў школе праводзіўся тыдзень матэматыкі.

22 сакавіка прайшла лінейка, прысвечаная адкрыццю Тыдня матэматыкі, дзе быў аб’яўлены конкурс творчых работ па матэматыцы (казкі, вершы, рэбусы, красворды і г.д.) і ўзнагароджанне удзельнікаў матэматычнага конкурсу Кенгуру-2020.

23 сакаваіка для вучняў 6 – 9  класаў прайшло мерапрыемства “Матэматычная бізнес-гульня”. Вучні падзяліліся на дзве каманды: хлопчыкі і дзяўчынкі. Кожная каманда у пачатку гульні атрымала стартавы капітал і ў ходзе гульні навучэнцы маглі выбіраць пытанні рознага ўзроўню складанасці, дзе кошт пытання выбіралі самастойна. Але калі каманда адказвала няправільна, то плаціла штраф: капіталкамандыпамяншаўся на кошт пытання, па якомудадзеныняправільныадказ. Таксама вучняў чакалі розныя сюрпрызы, такія як: Сюрпрыз № 3”Вы — уладальнік акцый кампаніі «Хутараначка». Яны прынеслі вам дзівідзенды ў памеры 100 рублёў, якія вы можацеатрымаць.” Перамагла каманда хлопчыкаў, у якой на момантзаканчэннягульні быўбольшыкапітал.

 

У пятніцу, 26 сакавіка прайшла гульня  “Займальная матэматыка” з вучнямі 6 – 9 класаў. Вучні развівалі сваю кемлівасць, памяць, работу ў камандзе, імкнуліся да пераадолення цяжкасцей. У час правядзення конкурсаў “Разважайкі”, “Успаміналкі”, “Загадалкі” і г. д. вучні прымянялі атрыманыя раней веды, імкнуліся даць правільны адказ, каб перамагчы ў гульні. Асабліва ўключыліся ў работу вучні кожнай каманды ў конкурсе “Успаміналкі”, дзе трэба было ўспомніць усе матэматычныя тэрміны на літару “П”.

Паміж навучэнцам 3-4 класаў прайшла матэматычная гульня «Падарожжа на планетах». У ей прынялі ўдзел дзве каманды «Марс» і «Внера». Дзеці падарожнічалі па планетах галактыкі «Матэматыка»: Палічылка, Маўчанка, Кемлівая, Спартыўная, Танцавальная, Мастацкая. Дзеці пашалі забаўляльныя вершы-задачы, рашалі прыклады на хуткасць, малявалі па нумарах, разгадвалі рэбусы, выконвалі заданні на кемлівасць. Таксама танцавалі с іншапланецянамі, гулялі ў баўлінг і прыдумвалі свае словы з літар слова матэматыка. У выніку цяжкай барацьбы перамогу атрымала каманда «Марс».

Матэматычны турнір «Ах, матэматыка»

У тырніры ўдзельнічалі вучні 1-2 класаў. Было 2 каманды: каманда 1 класа»Лічбы» і каманда 2 класа «Знакі». зеці з задавальненнем удзельнічалі ў турніры.  Дзецям вельмі спадабаліся конкурсы «Вясёлыя задачы», «Матэматыка з палачак», «Збяры фігуру». Так сама вельмі спадабалася прыдумваць малюнкі з выкарыстаннем лікаў. Атрымаліся цікавыя і незвычайныя малюнкі. Каманды набралі па 12 балаў. Перамагла дружба. 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.