Добрым быць проста. Так называлася класная гадзіна ў вучняў пачатковых класаў. Дзеці разважалі над праблемамі людзей з дрэнным зрокам. Даведаліся, чым можна ім дапамагчы. Паспрабавалі сябе ў цяжкай сітуацыі, калі вочы былі закрыты шапкай. Шукалі фасольку сярод іншых, падобных да яе рэчаў. Навобмацак пазнавалі школьныя прылады, з закрытымі вачыма павінны былі знайсці свае месцы.