З 26 лютага па 1 сакавіка ў нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
26 лютага для вучняў 4 класа прайшла інтэлектуальная гульня “Моваведы”. Дзеці працавалі перакладчыкамі, успаміналі лексічныя значэнні слоў, тлумачылі фразеалагізмы, адгадвалі загадкі-жарты, а таксама апісвалі беларускую мову азначэннямі.
А вось у вучняў 5-9 класаў прайшла інтэрактыўная гульня “Святы і абрады беларусаў”. Дзеці яшчэ больш даведаліся пра традыцыі святкавання Дзядоў, Купалля, Каляд і Вялікадня ў народзе. Падчас гульні вучні разгадвалі рэбусы, збіралі прыкметы, называлі святочныя стравы.
27 лютага ў навучэнцаў прайшла гульня-падарожжа “Родная мова — цудоўная мова”. Дзеці ўспаміналі аўтараў і назву твора па воблаку слоў, складвалі сказы са словамі, адказвалі на пытанні цікавага тэста па лексічным значэнні рэдкіх слоў, разгадвалі крыжаванку.
28 лютага ў нашай школе прайшла акцыя “Далучы сваю далонь” (Пажаданні роднай мове), у выніку якой быў створаны калектыўны калаж, а на наступны дзень прайшла акцыя “Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку”,у якой дзеці ўдзельнічалі з асаблівай цікавасцю. Завяршыўся тыдзень “Турнірам цікаўных і дапытлівых”.
Мерапрыемствы тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.