У рамках шостага дня сярод вучняў пачатковых класаў прайшла спартландыя «Дзетвара! На старт!». Кожны выступаў у асабістым заліку. Дзеці спаборнічалі ў скачках праз скакалку, бегу на кароткую дыстанцыю, вядзенні футбольнага мяча і пападанні ў вароты. Пагулялі ў гульні «Злаві палку», «Дагані мяч», «Не згубі». У цяжкіх выпрабаваннях сярод хлопчыкаў перамаглі Варонін Максім, Гарынчук Уладзіслаў. У дзяўчынак аказалася спрытнейшай Басько Эвяліна. Пасля спаборніцтваў дзеці яшчэ некаторы час гулялі ў гульні. Стомленыя, але задаволеныя дзеці разышліся па дамах.