Цікава праходзяць перапынкі ў пачаткоўцаў. Дзеці любяць гуляць у настольны тэніс. На жаль, гэта не заўсёды атрымліваецца, але вельмі ж яны стараюцца. Самая любімая гульня — «Совушка», у яе гуляюць нават сямікласнікі. Шмат настольных гульняў ёсць у гульнятэцы пачаткоўцаў. А у добрае надвор’е і на вуліцы шмат заняткаў. На перапынку не засумуеш.