Радасць, шчасце, нецярплівае чаканне новых перамен і адначасова – сум, слёзы светлага смутку, прадчуванне растання – такое яно, свята апошняга званка. 25 мая ён празвінеў для дзевяцікласнікаў нашай школы.
З прывітальным словам і найлепшымі пажаданнямі да выпускнікоў, настаўнікаў, бацькоў і гасцей свята звярнулася дырэктар школы Слабада Алена Вячаславаўна. Выпускнікоў таксама віншавала першая настаўніца, класны кіраўнік, бацькі, першакласнікі.
Мы жадаем вам, выпускнікі, каб той багаж ведаў, які вы атрымалі ў сценах школы, паспяхова выкарыстоўвалі ў выбары сваёй будучай прафесіі, на сваім жыццёвым шляху. Наперадзе вас чакае мноства пачынанняў і адкрыццяў.