21 кастрычніка для пачатковых класаў прайшла інтэлектуальная гульня «Пазнай Беларусь і ты яе палюбіш». У ходзе гульні прайшлі іспыты па станцыях: Васільковая, Букварная, Белакрылая, Кляновая, Сінявокая. Кожны прыпынак прынёс свае сімвалы і заданні. Разгадаць загадкі пра птушак, выбраць лішняе, пазнаць герояў казак, знайсці па апісанні жывёл і іншыя. Хоць навучэнка была адна, але яна з годнасцю справілася з усімі выпрабаваннямі, з добрым настроем і задавальненнем правяла вольны ад вучобы час.