Для прыёму заяў ад законных прадстаўнікоў непаўналетніх, якія не пражываюць у мікрараёне дадзенай УАСА, устаноўлены наступны парадак.
Заявы прымаюцца кіраўніком УАСА (асобай, якая выконвае абавязкі кіраўніка УАСА) у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў час асабістага прыёму грамадзян. Прыём дакументаў, устаноўленых часткай 1 пункта 2 артыкула 151 Кодэкса аб адукацыі, пунктам 67 Палажэння аб УАСА ад законных прадстаўнікоў дзяцей для залічэння ў 1 клас у УАСА на свабодныя месцы ажыццяўляецца у парадку чаргавання рэгістрацыі заяў у перыяд з 16 па 28 жніўня года прыёму.