16.09 для вучняў пачатковых класаў прайшло падарожжа ў краіну казак. Дзеці ўспомнілі любімыя казкі і пабывалі на станцыях «Сюрпрыз», «Тройка», «Угадай-ка», «Замарочкі з бочкі», «Назаві казку», «Музычная шкатулка».
Пабывалі ў бібліятэцы на выставе «Вось вам казка — Чытайце, калі ласка»
Медалі і салодкія пачастункі сталі прыемнымі падарункамі за добрыя веды. Але самае галоўнае — добры настрой.