13 чэрвеня навучэнцы былі на экскурсіі ў вёсцы Клятное. Тут яны наведалі аграсядзібу «Дзікое», дзе пагулялі ў розныя гульні ў спартыўнай зале і на вулічнай пляцоўцы. Усе дзеці набылі добры настрой! Таксама наведалі царкву «Веры, Надзеі і Любові і іх маці Сафіі», у якой іерэй Уладзімір Жэленгоўскі падарыў дзецям памятныя іконкі, а вучні праслухалі гісторыю ўзнікнення царквы, разгледзелі іконы, выкананыя ў стылі мазаікі, а самыя адважныя пазванілі ў званы!!!




