Да Міжнароднага Дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, у нашай школе для вучняў 5-9 класа праводзілася гульнявая праграма “Фальклорная мазаіка”. Вучні падзяліліся на дзве каманды: “Рамонкі” і “Валошкі”. Дзецям прапанавалася выканаць цікавыя заданні на прыпынках “Прыказкі”, “Загадкі”, “Прыкметы”, “Казкі”, “Хуткамоўкі”, а падчас размінкі дзеці чыталі жарты на беларускай мове. У канцы мерапрыемства вучні атрымалі памяткі “Не маўчы па-беларуску” з прыгожымі беларускімі словамі.
Яшчэ да Дня роднай мове ў школе праводзілася акцыя “Мае любімыя словы на беларускай мове”. Вучні часцей за ўсё пісалі словы “маці”, “бацькі”, “каханне”, “родныя”, “шчасце”.