21 лютага- Мiжнародны Дзень роднай мовы! Гэта свята — нагода задумацца аб лёсе той, адзiнай, якую мы завём роднай. Шанаваць сваю мову, шанаваць свае песнi, свае казкi, звычаi i ўсё роднае трэба, бо гэта спадчына дзядоў i вялiкi нацыянальны скарб. У нашай установе дашкольнай адукацыi выхаванцы з задавальненнем чыталi вершы, слухалi казкi i песнi, гулялi. Дзень роднай мовы выдаўся цiкавым, насычаным i вельмi вясёлым.