24 кастрычніка ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні 8 класа разважалі на тэму «Маладосць — час выбару. Моладзь — за міласэрнасць». Вучні даведаліся аб валанцёрскім руху і дабрачыннай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, накіраваных на аказанне дапамогі ветэранам, інвалідам, дзецям-сіротам і інш. Даведаліся аб ролі Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра ў развіцці валанцёрскага руху ў Рэспубліцы Беларусь, аб накіраванні дзейнасці дабрачыннага фонду Аляксея Талая і як можна стаць валанцёрам фонду; аб валанцёрскіх праектах БРПА і БРСМ; адказалі на пытанне: чаму валанцёрская дзейнасць важная.