20 мая ў Шарашоўскай СШ прайшла квэст-гульня «Піянерская краіна», у якой удзельнічалі 4 каманды. Ад нашай школы — піянеры 5-6 класаў (піянерскія атрады «Камета» і «Усмешка»). Дзеці адказвалі на пытанні па гісторыі піянерскага руху, танцавалі, гулялі ў рухомыя гульні. Каманда нашай школы заняла 2 месца. Ва ўсіх вучняў падчас гульні быў вясёлы і бадзёры настрой.