З навучэнцамі школы была праведзена конкурсная праграма «Карысна і шкодная ежа». Дзеці рашалі цікавую крыжаванку, дзе шукалі назвы карысных прадуктаў харчавання, адказвалі на пытанні па здаровым харчаванні. Больш за ўсё вучням спадабалася станцыя «Сталы здароўя», на якой на чырвоны «стол» павінны быць змешчаны прадукты, якія лепш не ўжываць, на жоўты — якія трэба ўжываць нерэгулярна, на зялёны — якія ўжываюцца кожны дзень.