22 лютага вучні 3-9 класа наведалі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава. Эксурсавод паведаміла дзецям біяграфію палкаводца, які не прайграў ніводнай бітвы, а таксама расказала пра ролю А.В. Суворава ў гісторыі Беларусі і Кобрыншчыны. Вучні звярнулі ўвагу на сапраўдныя рэчы, дакументы, фрагменты інтэр’ераў дамскай гасціннай і кабінета Суворава. Экспанаты розных эпох дазволілі дакрануцца да падзей, якія ўжо даўно ўвайшлі ў гісторыю.