Экскурсія

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

22 лютага вучні 3-9 класа наведалі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава. Эксурсавод паведаміла дзецям   біяграфію палкаводца, які не прайграў ніводнай бітвы, а таксама расказала пра ролю А.В. Суворава ў гісторыі Беларусі і Кобрыншчыны. Вучні звярнулі ўвагу на сапраўдныя рэчы, дакументы, фрагменты інтэр’ераў дамскай гасціннай і кабінета Суворава. Экспанаты розных эпох дазволілі дакрануцца да падзей, якія ўжо даўно ўвайшлі ў гісторыю.

Пасля музея вучні наведалі страусіную ферму. Для дзяцей была праведзена вельмі цікавая і пазнаваўчая экскурсія, падчас якой можна было прасачыць увесь жыццёвы цыкл гэтых экзатычных для нашага клімату птушак. Дзеці пабачылі і кармілі не толькі страусаў. На тэрыторыі фермы жывуць таксама дзікабразы, вослікі, плямістае аленяня, лісяня, сабакі пароды тыбецкі мастыф і шмат іншых жывёл. Падчас экскурсіі дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.