22 студзеня навучэнцы нашай школы пабывалі на пазнавальнай і цікавай экскурсій. Былі наведаны некаторыя святыні Пружаншчыны: царква святога Мікалая і святая крыніца ў хутары Вежнае, царква ХIХ стагоддзя ў в. Ялова, званіца г.п. Шарашова. Матушка Марфа расказалі пра гісторыю аб’ектаў у хутары Вежнае, дала парады,як паводзіць сябе ў святым месцы, а таксама як паступіць у сітуацыі, калі патрэбна падтрымка табе ці блізкаму чалавеку. Навучэнцы мелі магчымасць пашырыць светапогляд.
Акрамя таго, дзеці наведалі помнік воінам і землякам, загінуўшым і прапаўшым без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны ў г.п. Шарашова.