14 чэрвеня ў рамках акцыі «Сцяжынкамі памяці» выхаванцы лагера «Вясёлка» наведалі помнік загінуўшым воінам у в. Стараволя і ўсклалі кветкі.
Былі наведаны выставы па генацыду беларускага народа ў Старавольскай ПШ і Пружанскім палацыку.
У ходзе экскурсіі ў Пружанскі палацык дзеці пазнаёміліся з прадметамі побыту беларусаў, наведалі экспазіцыі ікон, карцін.
Цікавым для дзяцей было наведванне музея Пружанскага РАУС. Зброя, тэхніка, адзенне міліцыі з мінулых дзён да сучаснасці ўразіла дзяцей. Ім пашчасціла паспрабаваць апрануць бронежылет і каску, патрымаць у руках сапраўдную зброю.
Закончылася экскурсія ў парку на гульнявой пляцоўцы. Шэраг уражанняў і пазітыву атрымалі дзеці ад экскурсіі.