«Мы за мир!»
Учащиеся школы приняли участие в акции «Цветы победы». Дети возложили цветы к памятнику погибшим воинам в годы Великой Отечественной войны, сфотографировались с бумажными голубями и с лозунгом «Мы за мир!»
Экскурсія ў г. Пружаны, в. Стараволя
14 чэрвеня ў рамках акцыі «Сцяжынкамі памяці» выхаванцы лагера «Вясёлка» наведалі помнік загінуўшым воінам у в. Стараволя і ўсклалі кветкі.
Былі наведаны выставы па генацыду беларускага народа ў Старавольскай ПШ і Пружанскім палацыку.
У ходзе экскурсіі ў Пружанскі палацык дзеці пазнаёміліся з прадметамі побыту беларусаў, наведалі экспазіцыі ікон, карцін.
Цікавым для дзяцей было наведванне музея Пружанскага РАУС. Зброя, тэхніка, адзенне міліцыі з мінулых дзён да сучаснасці ўразіла дзяцей. Ім пашчасціла паспрабаваць апрануць бронежылет і каску, патрымаць у руках сапраўдную зброю.
Закончылася экскурсія ў парку на гульнявой пляцоўцы. Шэраг уражанняў і пазітыву атрымалі дзеці ад экскурсіі.
Паход па родных мясцінах
31 мая вучні адправіліся ў паход па родных мясцінах. У весцы Бакуны дзеці наведалі помнік. А далей яны весела праводзілі час на свежым паветры: гулялі ў спартыўныя і рухомыя гульні, фатаграфаваліся.
Квэст-гульня «Піянерская краіна»
20 мая ў Шарашоўскай СШ прайшла квэст-гульня «Піянерская краіна», у якой удзельнічалі 4 каманды. Ад нашай школы — піянеры 5-6 класаў (піянерскія атрады «Камета» і «Усмешка»). Дзеці адказвалі на пытанні па гісторыі піянерскага руху, танцавалі, гулялі ў рухомыя гульні. Каманда нашай школы заняла 2 месца. Ва ўсіх вучняў падчас гульні быў вясёлы і бадзёры настрой.
«Па матэрыялам расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён»
Аднымі з галоўных у нашым мінулым з’яўляюцца падзеі Другой сусветнай вайны. Памятаць пра іх неабходна, гэта найважнейшая частка нашай гісторыі. 20 мая вучні 5-6 класаў наведалі фотадакументальную выставу «Па матэрыялам расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён» Шарашоўскай СШ.На ёй прадстаўлены фатаграфіі з месцаў аглядаў, копіі архіўных дакументаў, артыкулы з друкаваных выданняў і навуковай літаратуры.
19 мая — Дзень піянерскай дружбы
Да Дня піянерскай дружбы ў нашай школе прайшоў збор, прысвечаны прыёму вучняў 4-га класа ў рады БРПА. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічаў піянерскі атрад 5 класа «Камета» і 6 класа «Усмешка», а таксама акцябраты і настаўнікі школы.