Урачысты піянерскі збор, прысвечаны Дню нараджэння БРПА
13 верасня для піянераў нашай краіны – вялікае і знамянальнае свята. У гэты дзень адзначае свой Дзень нараджэння грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» (скарочана ГА «БРПА»).
Мэта Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі — дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям’і, Радзіме.
19 мая — Дзень піянерскай дружбы
У нашай школе адбыўся збор піянерскай дружыны, прысвечаны Дню піянерскай дружбы. У гэты святочны дзень вучні 4 класа былі прыняты ў арганізацыю. У час збору піянеры-навічкі пазнаёміліся з законамі і правіламі ГА «БРПА», перад сваімі сябрамі далі ганаровае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць добрымі і справядлівымі, добра вучыцца. Віншуем!
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і
Сёння ў Велікасельскай БШ прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і, які адзначаецца 15 мая. Навучэнцы даведаліся аб ролі і значнасці сям’і ў жыцці кожнага чалавека і грамадства, традыцыйных сямейных каштоўнасцях. Вучні падкрэслілі, як важна выказваць пачуцці павагі і любові да родных і блізкіх. Пасля вучні прэзентавалі свае малюнкі на тэму «Сям’я — гэта…».
Наведванне помніка
Да Дня Перамогі вучні нашай школы наведалі помнік спаленым вёскам, які знаходзіцца ў горадзе Пружаны.
Адзіны ўрок да Дня Перамогі
Для пачаткоўцаў прайшоў адзіны ўрок да Дня Перамогі. Дзеці пашырылі веды аб Вялікай Айчыннай вайне, абаронцах нашай Радзімы. Навучыліся складваць трохвугольнікам лісты, так як рабілі гэта салдаты. Паслухалі ваенныя песні, а Кацюшу праспявалі самі. Напрыканцы ўроку даведаліся чаму птушкай міру стаў голуб, напісалі на ёй словы міру і адправілі ў неба.
Няхай над нашай зямлёй яно заўсёды будзе мірным.