Тыдзень дабрыні «Сябраваць могуць усе»
Падчас тыдня дабрыні ў школе прайшла акцыя да міжнароднага дня сляпых «Шыфравальшчык», а таксама марафон-конкурс добрых спраў «Самы добры».
Падчас тыдня дабрыні ў школе прайшла акцыя да міжнароднага дня сляпых «Шыфравальшчык», а таксама марафон-конкурс добрых спраў «Самы добры».
3 вучняў 2 класа сталі членамі БРПА — акцябратамі. Дзяўчынкі і хлопчыкі 7 класа ганарова ўручылі ім акцябрацкія зорачкі. Вучні далі ўрачыстае абяцанне, што з гонарам будуць насіць акцябрацкі значок і заўсёды выконваць правілы акцябрат.
У акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол помніка аг. Вялікае Сяло прынялі ўдзел настаўнікі школы, а таксама піянеры дружыны ім. Валодзі Дубініна.
19 кастрычніка на базе Шарашоўскай СШ прайшло занальнае мерапрыемства — конкурсная праграма «Працашоў», прысвечаная тыдню бацькоўскай любові. У ходзе мерапрыемства дзеці адказвалі на пытанні, разгадвалі прыказкі, выконвалі цікавыя і творчыя заданні. Дзеці адкрылі для сябе шмат новага і цікавага.
06.10. 2024 школьники и педагоги посетили ветеранов педагогического труда и поздравили с Днём учителя и Днём пожилых людей.
Дзень настаўніка — адно з самых вядомых, любімых і шырока адзначаных прафесійных свят. Традыцыйнымі для гэтага дня з’яўляюцца мора кветак, віншаванні педагогаў з добрымі пажаданнямі, абяцанні з боку вучняў цешыць поспехамі.
Сёння ў нашай школе настаўнікі прымалі віншаванні! Навучэнцы 2-8 класаў падрыхтавалі цудоўны святочны канцэрт. Яны выконвалі песні, паказвалi інсцэніроўкі, гучала шмат віншавальных слоў.