Прафарыентацыйная экскурсія ў Пружанскі каледж

20 кастрычніка вучні 9 класа наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства ў Пружанскім аграрным тэхнічным каледжы. Акрамя таго, для школьнікаў была праведзена экскурсія ў музей баявой славы, музей хлеба.

У Пружанскім каледжы дзевяцікласнікі наведалі выставу, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

 

Продолжить чтениеПрафарыентацыйная экскурсія ў Пружанскі каледж

Экскурсія

6 красавіка вучні нашай школы наведалі гісторыка-краязнаўчы музей і галерэю мастацтваў у горадзе Бяроза. Для дзяцей правялі аглядавую экскурсію, падчас якой яны ўзнавілі свае веды па гісторыі Беларусі ад першабытнага ладу да сярэдзіны ХХст. Асаблівую ўвагу экскурсавод звярнула на падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці ўбачылі  выставу прац мастакоў, прадметаў побыту, мадэляў машын. Вучні зацікавіліся скарбам манет перыяду ВКЛ і іншымі  прадметамі музейнай калекцыі.

Продолжить чтениеЭкскурсія

Урок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні”

22 сакавіка ў нашай школе прайшоў урок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні”. Музычнае суправаджэнне, афармленне кабінета, слайды прэзентацыі – усё садзейнічала эмацыянальнаму ўспрыняццю тэмы. Вучні слухалі аб трагедыі Хатыні, спаленай фашыстамі 22 сакавіка 1943 года.

Настаўнік і чытальнікі ў вершах і прозе змаглі перадаць трагедыю беларускай вёскі. Дакументальнае слайдавае суправаджэнне дапамагло гледачам успрымаць тыя жудасныя карціны. Пасля мерапрыемства вучні, настаўнікі і работнікі нашай школы наведалі мітынг, прысвечаны 80-годдзю з дня трагічных падзей у Хатыні ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеУрок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні”

Урок памяці «Аб чым звоняць званы Хатыні»

22 сакавіка ў нашай школе прайшоў урок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні”. Музычнае суправаджэнне, афармленне кабінета, слайды прэзентацыі – усё садзейнічала эмацыянальнаму ўспрыняццю тэмы. Вучні слухалі аб трагедыі Хатыні, спаленай фашыстамі 22 сакавіка 1943 года.

Настаўнік і чытальнікі ў вершах і прозе змаглі перадаць трагедыю беларускай вёскі. Дакументальнае слайдавае суправаджэнне дапамагло гледачам успрымаць тыя жудасныя карціны. Пасля мерапрыемства вучні, настаўнікі і работнікі нашай школы наведалі мітынг, прысвечаны 80-годдзю з дня трагічных падзей у Хатыні ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеУрок памяці «Аб чым звоняць званы Хатыні»

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Сёння, 15 сакавіка, у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны закон дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага свята вызначана ўказам Прэзідэнта Беларусі  ў 1998 годзе.

Напярэдадні Дня Канстыруцыі Рэспублікі Беларусь у школе прайшло мерапрыемства суместа з СДК, прысвечанае гэтаму знамянальнаму святу. Вучні абагульнілі веды пра Канстытуцыю як галоўны закон дзяржавы. Акрамя таго, вучню 8 класа было ўручана падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што карыстацца сваімі правамі трэба так, каб не парушаць правы і свабоды іншых  людзей.

Продолжить чтениеДзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Адзіная інфармацыйная гадзіна «Пагроза інтэрнэту — як абараніцца ад маніпуляцый»

10 сакавіка ў нашай школе прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 8,9 класаў «Пагроза інтэрнэту — як абараніцца ад маніпуляцый». Глабальная сетка стала неад’емнай часткай нашага жыцця, але па-ранейшаму ў ёй шмат пагроз для нас. Чым карысны інтэрнэт? Якая небяспека падпільноўвае нас у інтэрнэце? Навошта распаўсюджваць фэйкі, выкіды, сенсацыі? Маніпуліраванне ў сацыяльных сетках. Парады па бяспечнай працы ў інтэрнэце — гэтыя пытанні і тэмы сталі галоўнымі на інфармацыйная гадзіне. Рэальная адказнасць за віртуальныя злачынствы і парушэнні права.

Продолжить чтениеАдзіная інфармацыйная гадзіна «Пагроза інтэрнэту — як абараніцца ад маніпуляцый»

Конкурсная программа «Весеннее ассорти»

8 Сакавіка — самае прыгожае свята вясны! Напярэдадні гэтага дня ў нашай школе прайшла конкурсна-забаўляльная праграма. Хлопчыкі віншавалі мам, бабуль, аднакласніц песнямі і  шчырымі, добрымі словамі.

Свае таленты выявілі дзяўчынкі, якія ўдзельнічалі ў конкурсах. Журы ацэньвала нашых дзяўчынак у кемлівасці, знаходлівасці, гаспадарлівасці, хуткасці.   Мерапрыемства пакінула на памяць пра сябе добры, сонечны і  святочны настрой.

Продолжить чтениеКонкурсная программа «Весеннее ассорти»