Каб захаваць памяць аб падзеях ваеннага ліхалецця, данесці да маладога пакалення праўдзівую інфармацыю аб сутнасці нацызму і фашызму, аб тых жудасных злачынствах, якія былі здзейснены акупантамі і іх памагатымі на тэрыторыі Беларусі для вучняў 5-9 класа 12 студзеня прайшоў адзіны ўрок “Ала – сястра Хатыні”, прысвечаны 80-годдзю трагедыі беларускай вёскі.
Школьнікам расказалі аб трагічным лёсе вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, колькі гора, болю, пакут прынеслі фашысты на нашу зямлю, знішчаючы цэлыя населеныя пункты.